Знайсці
26.10.2021 / 12:52

У Расіі за суткі ўпершыню памерла больш за 1100 пацыентаў з кавідам

Сутачная каранавірусная смяротнасць у Расіі абнавіла максімум і ўпершыню аказалася вышэйшай за 1100 чалавек. Колькасць новых выпадкаў заражэння пры гэтым трохі знізілася пасля максімуму, зафіксаванага напярэдадні, піша Бі-бі-сі.

Павялічыць

ТАСС

За апошнія суткі ў Расіі памерлі 1106 чалавек, заражаных каранавірусам, паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з інфекцыяй. Гэта рэкордны паказчык за ўвесь час пандэміі, папярэдні максімум фіксавалі ў мінулую суботу — 1075 смерцяў.

Колькасць смерцяў, звязаных з каранавірусам, перавышае 1 тысячу ўжо восьмы дзень запар. 

Больш за ўсё памерлых у Маскве — 86 (напярэдадні было 83), у Пецярбургу памерлі 72 чалавекі, у Краснадарскім краі — 40.

На гэтым тыдні ў Расіі пачынаюць дзейнічаць непрацоўныя дні: з 30 кастрычніка па ўсёй краіне, з 28 кастрычніка — у Маскве. У некаторых рэгіёнах гэты рэжым уступіў у сілу яшчэ ў панядзелак.

У Маскве і Пецярбургу будзе абвешчаны частковы лакдаўн — гэта азначае, што будуць працаваць толькі харчовыя крамы, аптэкі, прышчэпачныя пункты і некаторыя іншыя арганізацыі. Рэстараны, кафэ і бары закрыюць да 7 лістапада.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31