Знайсці
25.10.2021 / 20:54РусŁacБел

У Расіі суд прызначыў вялікую грашовую кампенсацыю за смерць мужчыны з-за няправільнага лячэння кавіду

Астраханскі абласны суд прыняў рашэнне спагнаць з раённай бальніцы больш за 14 тысяч даляраў кампенсацыі жанчыне, муж якой памёр з-за няправільнага лячэння COVID-19.

Першапачаткова адвакат патрабаваў для жанчыны кампенсацыю ў тры разы большую, аднак суд задаволіў пазоў толькі часткова.

Як распавёў адвакат Браніцкі, 13 чэрвеня 2020 года 60-гадовы Сяргей Мядзведзеў звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў раённую бальніцу Ахтубінска са скаргамі на кашаль і боль у грудзях. Ён папярэдзіў медыкаў аб тым, што кантактаваў з людзьмі, якія заразіліся каранавірусам, аднак у мужчыны аналіз на наяўнасць віруса ў арганізме не ўзялі і прызначылі лячэнне грудным зборам. Праз некалькі дзён стан Мядзведзева пагоршаў, і яго шпіталізавалі. Па словах адваката, мужчыну адправілі ў звычайнае інфекцыйнае аддзяленне.

Аналіз на каранавірус у Мядзведзева ўзялі толькі 22 чэрвеня, праз дзевяць дзён пасля з'яўлення першых сімптомаў. Ён памёр у той жа дзень, заражэнне COVID-19 устанавілі пасмяротна.

Жонка Мядзведзева пасля яго смерці звярнулася ў Следчы камітэт, была заведзеная крымінальная справа аб кампенсацыі маральнай шкоды, звязанай з прычыненнем шкоды жыццю і здароўю. Судмедэксперты знайшлі недакладнасці ў аказанай мужчыну меддапамозе, але не звязалі іх са смерцю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера