Знайсці
25.10.2021 / 18:50РусŁacБел

У Гомелі сёння было затрымана як мінімум 12 чалавек

Гэта Алег Бондараў, Артур Караткевіч, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно, Аляксей Валатоўскі, Андрэй Слесарэнка, Яўген Пархоменка, Валянцін Беленка і Міхаіл Галай. На праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся «пакаяльныя відэа» з некаторымі з затрыманых.

Сёння ранкам у Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялi ператрус на кватэры Алега Бондарава. Прыйшлi а 6-й гадзiне ранiцы. А 10-й гадзіне пасадзiлi ў аўто i павезлi з сабой. Шукалi cцягі. Вядома, што Алег удзельнiчаў у назiраннi на выбарах у 2020 годзе, паведамляюць гомельскія валанцёры.

Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднаго жыхара Гомеля — Артура Караткевіча.

У Гомелі затрыманыя Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. Пакаяльныя відэа з імі з’явілася на канале ГУБАЗіК.

«Такім чынам, ГУБАЗ аб'яўляе пакаянны панядзелак! Змагары сёння зробяць паломніцтва да верных праваахоўнікаў з мэтай выпраўлення свайго шалапутнага жыцця. Вось гэты мужынка быў падпісаны на ўсякую ерась, за што і просіць прабачэння», — пішуць яны на сваім канале.

У Гомелі ранкам адбыўся ператрус у кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага, дзе ён пражывае з маці і братам-школьнікам. У пастанове на ператрус пазначана, што ён адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы па арт. «Экстрэмізм». Супрацоўнікі ГУБАЗіК канфіскавалі ноўтбук і тэлефон Аляксея. Паведамілі, што яго вязуць у АУС Цэнтральнага раёна.

Паведамляецца пра яшчэ аднаго затрыманага гамельчука. Гэта Андрэй Слесарэнка.

У Гомелі затрыманы яшчэ адзін падпісант т. зв. «экстрэмісцкіх ТГ-каналаў» 34-гадовы Яўген Пархоменка.

У Брагінскім раёне на Гомельшчыне супрацоўнікамі міліцыі затрыманы Валянцін Беленка.

Затрымалі пенсіянера з Гомеля Міхаіла Галая за падпіску на т. зв. «дэструктыўныя ТГ-каналы». У мужчыны адбыўся ператрус, падчас якога вынялі рэчы з бчб-сімваламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930