Знайсці
25.10.2021 / 17:43РусŁacБел

На пажары ў Лёзне загінуў намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС

Стала вядома, што на пажары ў Лёзне загінуў намеснік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Мазоль. У яго здарыўся сардэчны прыступ.

Сёння падчас ліквідацыі пажару на льнозаводзе ў Лёзне адчуў сябе блага намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Мазоль. Яму аказвалі тэрміновую дапамогу.

У 16:05 канстатавалі яго смерць.

Нагадаем, сёння здарыўся пажар на льнозаводзе ў Лёзне ў Віцебскай вобласці. З агнём змагаюцца 14 адзінак спецтэхнікі і тры дзясяткі ратавальнікаў. Плошча пажару складае каля трох тысяч квадратных метраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930