Знайсці
25.10.2021 / 17:47РусŁacБел

Крыніцы: затрымалі сына кіраўніка Віцебскай вобласці Шарснёва. Па чутках, увагу сілавікоў прыцягнуў пяцізначны заробак

Уладзіміра Шарснёва затрымалі некалькі тыдняў таму. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы. Шарснёў-малодшы працаваў менеджарам дзяржаўнага «Гандлёвага дома «Віцебск», які займаецца аптовым гандлем прадуктамі харчавання. У чым прычына затрымання, пакуль невядома. Але ходзяць чуткі, што ўвагу сілавікоў прыцягнуў занадта вялікі заробак сына чыноўніка.

У сацыяльных сетках Уладзімір Шарснёў не з'яўляецца з 7 кастрычніка. На рабоце кажуць, што ён «у адпачынку», але дату выхаду з яго назваць не могуць. Жонка Шарснёва-малодшага адмовілася гаварыць з журналістамі. 

Уладзімір Шарснёў. Фота з сацыяльных сетак, 2014 год

У чым жа прычына затрымання Уладзіміра Шарснёва? Афіцыйных заяў ад сілавікоў наконт гэтага няма. 

Але, як патлумачылі «Нашай Ніве» знаёмыя з сітуацыяй работнікі мясамалпрама Віцебска, Шарснёў-малодшы прыцягнуў увагу органаў тым, што на дзяржаўнай рабоце ў «Гандлёвым доме «Віцебск» атрымліваў вялізны заробак, які вымяраўся дзясяткамі тысяч рублёў у месяц. 

Па чутках, затрымалі яго нібыта мінскія, а не віцебскія сілавікі — імаверна, КДБ.

Уладзіміру Шарснёву 35 гадоў, ён жанаты. Губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў узначальвае вобласць з 2014 года, у 2017-м пахаваў жонку, Уладзімір — яго адзіны сын. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930