Знайсці
25.10.2021 / 15:37РусŁacБел

Расія на выходных рэзка скараціла пастаўкі газу ў Еўропу праз Беларусь

Перапампоўка па газаправодзе Ямал — Еўропа за выходныя знізілася да каля 0,3 млн кубаметраў у гадзіну. Раней «Газпрам» браніраваў перапампоўку ў аб’ёме каля 31 млн кубаметраў за суткі ў кастрычніку і лістападзе. Гэта вынікае з даных еўрапейскага газатранспартнага аператара Gascade, піша «Радыё Свабода».

«Газпрам» пракамэнтаваў зніжэнне перапампоўвання па газаправодзе тым, што пастаўляе газ у Еўропу ў адпаведнасці з заяўкамі спажыўцоў паводле кантрактаў.

Транснацыянальны газаправод Ямал — Еўропа праходзіць па тэрыторыі чатырох краін: Расіі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Яго праектная магутнасць — 32,9 млрд кубаметраў газу ў год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера