Знайсці
25.10.2021 / 10:30РусŁacБел

Праграміста з Сеніцы за абразу Лукашэнкі асудзілі на два гады калоніі

У судзе Мінскага раёна быў вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК РБ). На лаве падсудных аказаўся тэхнік-праграміст з Сеніцы Алег Гармазінскі.

Гармазінскі быў затрыманы на трое сутак 24 чэрвеня ў Стаўбцоўскім раёне і змешчаны ў ізалятар, а затым дапушчаны да суда пад падпіску аб нявыездзе, паведамляюць правабаронцы.

Паводле боку абвінавачнвання, Алег Гармазінскі ў адным з тэлеграм-каналаў 18 лістапада 2020 года і 18 студзеня, а таксама 23 сакавіка 2021 года размясціў некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі Лукашэнкі. Адно з іх тычылася сітуацыі з чэмпіянатам свету па хакеі.

Сведка Міхась Мароз распавёў суду пра зацяжны канфлікт з ягоным суседам Гармазінскім.

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў у суда для Алега Гармазінскага пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Аляксей Крапачоў і вынес такі прысуд.

Гармазінскі быў узяты пад варту ў зале суда. Паведамляецца, што ён жанаты, у яго ёсць непаўналетняе дзіця.

Мінчуку далі 1,5 года «хатняй хіміі» за абразу Чамаданавай пад пастом пра суд за абразу Чамаданавай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930