Знайсці
24.10.2021 / 20:25РусŁacБел

Усяленскі патрыярх Варфаламей трапіў у бальніцу на другі дзень візіту ў ЗША

Усяленскі патрыярх Варфаламей на другі дзень свайго візіту ў ЗША трапіў у шпіталь з-за дрэннага самаадчування. Пра гэта паведаміла прэс-служба Грэчаскай праваслаўнай архіепархіі Амерыкі, якая з'яўляецца епархіяй Усяленскага Патрыярхату ў ЗША, піша Бі-бі-сі.

«Непасрэдна перад адпраўленнем на службу ў Сабор Святой Сафіі яго Усясвяцейшаства Сусветны патрыярх Варфаламей стаў адчуваць сябе блага з-за доўгага пералёту і загружанага раскладу падзей па прыбыцці. Доктар параіў яму адпачыць, і для забеспячэння яго спакою і засцярогі яго даставяць ва ўніверсітэцкую бальніцу Джорджа Вашынгтона для назірання», — гаворыцца ў заяве архіепіскапіі ў ЗША.

Ніякіх іншых падрабязнасцяў стану здароўя патрыярха прэс-служба не паведамляе.

Агулам патрыярх адчувае сябе добра і неўзабаве павінен аднавіць праграму візіту.

На самаадчуванне магло паўплываць святкаванне 30-й гадавіны інтранізацыі Варфаламея, якая адбылося напярэдадні вылету.

24 кастрычніка Варфаламей павінен быў узначаліць службу ў Сафійскім саборы ў Вашынгтоне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера