Знайсці
24.10.2021 / 22:19РусŁacБел

Калі не перамагчы глабальнае пацяпленне, будуць канфлікты і хаос ва ўсім свеце — экспертка ААН

Калі краіны не здолеюць скараціць колькасць выкідаў парніковых газаў, у свеце можа пагоршыцца ўзровень бяспекі і стабільнасці. Пачнуцца міграцыйныя крызісы і недахоп ежы, што прынясе з сабой канфлікты і хаос.

Фота depositphotos.com.

З такім папярэджаннем выступіла Патрысія Эспіноза, выканаўчая сакратарка Рамачнай канвенцыі ААН аб зменах клімату. Экспертка падкрэсліла — змяншэнне выкідаў парніковых газаў неабходнае, каб захаваць стабільнае існаванне краінаў і інстытутаў, піша Guardian.

На думку Патрысіі Эспіноза, у самым дрэнным выпадку глабальнае пацяпленне можа выклікаць масавае перасяленне людзей праз пагаршэнне іх умоў жыцця. Міграцыйныя крызісы, што пачнуцца такім чынам, прывядуць да недахопу ежы, актывізуецца дзейнасць злачынных і тэрарыстычных груповак.

Папярэджанні ад іспанскай чыноўніцы прагучалі незадоўга да пачатку канферэнцыі ААН, прысвечанай зменам клімату, што пройдзе ў Глазга з 31 кастрычніка па 12 лістапада. У саміце прымуць удзел кіраўнікі краін G20. Хутчэй за ўсё, сустрэчу прапусціць Уладзімір Пуцін і кітайскі кіраўнік Сі Цзіньпін, чыя краіна з’яўляецца сусветным лідарам па выкідах вуглякіслага газу.

Мэтай саміта будзе выпрацоўка рашэння, якое дазволіць да 2030 года скараціць сусветныя выкіды парніковых газаў у свеце на 45%. 

Пазбаўленне ад вугляродных выкідаў нясе з сабой нечаканыя наступствы

Як зрабіць гарады больш бяспечнымі для жанчын

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера