Знайсці
24.10.2021 / 19:36РусŁacБел

Мэра Клайпедскага раёна затрымалі ў Калінінградскай вобласці

Расійскія памежнікі затрымалі мэра Клайпедскага раёна Літвы, экс-міністра сельскай гаспадаркі Бронюса Маркаўскаса, а таксама двух яго спадарожнікаў у Куршскай затоцы.

Delfi

Прэс-сакратарка ведамства Вітаўтэ Шмайжыце-Куліешэне паведаміла, што на расійскім баку знаходзяцца трое грамадзян Літвы. Супрацоўнікі літоўскага консульства ў Расіі працуюць па гэтым пытанні, адзначыла яна.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс выказаў здагадку, што літоўскія грамадзяне апынуліся на тэрыторыі Расіі выпадкова.

«Па папярэдніх даных, лодка з трыма грамадзянамі Літвы зайшла на расійскі бок. Верагодна, гэта ненаўмыснае парушэнне», — паведамляе РБК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера