Знайсці
24.10.2021 / 13:27РусŁacБел

Новая хваля нелегальных мігрантаў на мяжы Літвы з Беларуссю: такога не было са жніўня

Субота была няпростай для літоўскіх памежнікаў. Такой колькасці мігрантаў не было з пачатку жніўня, калі супрацоўнікам Службы аховы дзяржаўнай мяжы было дадзена права не прапускаць мігрантаў у Літву ў неналежных месцах, піша Delfi.

Delfi

За суткі, з суботы да нядзелі, памежнікі не ўпусцілі з Беларусі 183 мігрантаў. Зафіксаваная за суткі колькасць мігрантаў —183 — з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў сёлета з 2 жніўня, калі памежнікі могуць на законных падставах не ўпускаць мігрантаў з Беларусі.

76 замежнікаў не пусцілі ў пятніцу, 57 — у чацвер, 79 — у сераду, 55 — у аўторак, 149 — у панядзелак, 49— у нядзелю.

Паток мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Літву з Беларусі, расце: памежнікі за перыяд 1-23 кастрычніка не ўпусцілі ў краіну 1558 такіх замежнікаў, за ўвесь верасень іх было 981, з пачатку года — каля 4200.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930