Знайсці
24.10.2021 / 12:48РусŁacБел

У Расіі шосты дзень запар рэгіструюць больш за 1000 памерлых ад кавіду за суткі

У Расіі на раніцу 24 кастрычніка выявілі 35 660 новых выпадкаў захворвання на COVID-19 за суткі, паведаміў аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса.

Два папярэднія дні ў Расіі рэгістравалі больш за 37 тысяч новых выпадкаў каранавіруса. Агульная колькасць выпадкаў COVID-19, выяўленых у Расіі з пачатку пандэміі, склала 8 241 643.

За суткі ў Расіі памерлі 1072 чалавекі з каранавірусам. Пачынаючы з 19 кастрычніка ў Расіі штодня рэгіструюць больш за адну тысячу памерлых ад кавіду. З пачатку пандэміі, паводле звестак аператыўнага штаба, у Расіі памерлі 230 600 чалавек з каранавірусам.

З 30 кастрычніка па 8 лістападзе ў краіне абвешчаныя нерабочыя дні, а ў Маскве і Пецярбургу — лакдаўн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930