Знайсці
23.10.2021 / 21:12РусŁacБел

За тры дні беларусы сабралі для палаца ў Паланечцы 17 тысяч рублёў

Летась у былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка, што ў Баранавіцкім раёне, з'явіліся новыя гаспадары. Яго выкупіла сям’я прадпрымальнікаў з Мінска, якія паставілі сабе задачу не даць палацу знікнуць і аднавіць яго. Спрытныя ўладальнікі настроеныя сур’ёзна: ужо было праведзена абследаванне тэхнічнага стану будынка, каб перайсці на наступны этап — праектныя работы. Тут і ўзніклі фінансавыя цяжкасці. 

«На 19 кастрычніка па дамове з «БрэстІнспектам» за выкананне праектных прац была выстаўленая сума для аплаты на 21 811,66 рубля. Ужо сплачана 6490,39 рубля. Цяпер нам неабходна 15 321,27 рубля для закрыцця гэтай дамовы», — пісалі гаспадары палаца 4 дні таму. 

І прапанавалі ўсім ахвотным паўдзельнічаць у акцыі #мяняюкавунапалац. Ідэя простая — перавесці на аплату работ 3 рублі, прыкладна столькі каштуе кубачак кавы. 

22 кастрычніка шчаслівыя гаспадары палаца напісалі, што грошай сабралі нават больш — 17 000 рублёў,

А сетка кавярняў Lavazza для ўсіх спонсараў падрыхтавала сюрпрыз: пакажыце на экране рахунак вашага плацяжу барыста — і ён пачастуе вас смачнай кавай!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930