Знайсці
23.10.2021 / 19:42РусŁacБел

Рэдактар «Віртуальнага Брэста» атрымаў 1,5 года «хатняй хіміі» за каментар пад фота дэпутата Марзалюка

Суд прысудзіў галоўнаму рэдактару выдання «Віртуальны Брэст» Андрэю Кухарчыку паўтара года абмежавання волі па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады». На наступны дзень сайт выдання перастаў адкрывацца.

Андрей Кухарчик. Фото с сайта БАЖ

Андрэй Кухарчык. Фота з сайта БАЖ

Пра суд над Андрэем Кухарчыкам паведамілі праваабаронцы. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Вясна | Брэст», суд пачаўся ў чацвер 21 кастрычніка, а ўжо на наступны дзень разгляд крымінальнай справы завяршыўся.

Кухарчыка абвінавачвалі па артыкуле 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады». Паводле версіі абвінавачвання, у тэлеграм-чаце «Абмяркоўваем небяспечны Брэст» пад фатаграфіяй дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка Кухарчык напісаў каментар з абразай.

Суддзя Яўген Брэган пагадзіўся з довадамі абвінавачвання і прызначыў галоўрэду паўтара года «хатняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).

На наступны дзень — 23 кастрычніка — сайт «Віртуальнага Брэста» перастаў адкрывацца з Беларусі.

«Афіцыйна інфармацыю аб блакаванні мы пакуль не атрымлівалі, але гэта пытанне часу, — паведаміла выданне. — Што мы будзем рабіць далей — паведамім крыху пазней, але працаваць для вас у заблакаваным стане няма сэнсу, так што паклапаціцеся аб пошуку іншых крыніц інфармацыі загадзя, балазе, яны пакуль яшчэ ёсць. Верагодна, нейкі час мы будзем дапрацоўваць, як мінімум да НГ, каб закрыць пытанні з рэкламадаўцамі, а далей паглядзім».

Гэта ўжо другое блакаванне «Віртуальнага Брэста»: у жніўні 2020-га быў заблакаваны дамен virtualbrest.by, цяпер жа з Беларусі стала немагчыма зайсці на сайт-люстэрка ў зоне.ru.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930