Знайсці
23.10.2021 / 19:24РусŁacБел

У Гомелі хлопец на самакаце ехаў па сустрэчнай паласе — яго збіў грузавік

Раніцай 23 кастрычніка мужчына на самакаце рухаўся па праезнай частцы і сутыкнуўся з грузавіком. Пра гэта паведамляе «ЧП Гомель», інцыдэнт трапіў на відэа відавочцы.

Паводле інфармацыі выдання, ДТЗ здарылася каля 7 раніцы на аб'язной дарозе з боку пятага мікрараёна ў напрамку Гомельскага мікрараёна Хутар.

Мяркуючы па відэа, мужчына на электрасамакаце ехаў па сустрэчнай паласе. Запіс зрабіў матацыкліст, які спыніўся і зрабіў заўвагу кіроўцу самаката. Праз лічаныя секунды мужчыну на самакаце збіў грузавік.

Пацярпелы шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне, а па факце ДТЗ праводзіцца праверка, паведамілі выданню «ЧП Гомель» у ДАІ горада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930