Знайсці
23.10.2021 / 13:50РусŁacБел

Бацька з сынам на вуду лавілі качак у цэнтры Гродна, здабычу забівалі

Паляванне варварскім метадам. Бацьку з сынам, якія лавілі дзікіх качак пры дапамозе вуды, затрымалі на Нёмане ў цэнтры Гродна.

Мужчыны насаджвалі мякіш на рыбалоўны кручок, птушка хапала хлеб і апыналася ў смяротнай пастцы. Браканьеры выцягвалі качак, верагодна, душылі і складалі непадалёк у зарасніках, паведамілі ў «Навінах» на тэлеканале «Беларусь 4. Гродна».

Затрымалі бацьку і сына пасля званка на гарачую лінію Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Шкода ад такога варварскага палявання склала 5220 рублёў, колькі птушак злавілі мужчыны, не паведамляецца. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Незаконнае паляванне». Санкцыі прадугледжваюць пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930