Знайсці
23.10.2021 / 10:28РусŁacБел

Мужчына выйшаў да МЗС з плакатам «Спыніце нелегальную міграцыю» — атрымаў 15 сутак

20 кастрычніка 35-гадовага Віктара Яныша затрымалі за адзіночны пікет з плакатам «Остановите нелегальную миграцию/Stop illegal migration» насупраць Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Міліцыянты гэта расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне з мэтай выказвання свайго пратэсту па факце нязгоды з міграцыйнай палітыкай Беларусі, падчас якога знаходзіўся па адрасе вуліца Леніна, 28 і трымаў у руках ліст з надпісам «Остановите нелегальную миграцию».

Віктар пагадзіўся, што парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, але ўдакладніў, што гэта не было звязана з міграцыйнай палітыкай краіны. На судзе ён растлумачыў, што стаў сведкай таго, як мігрант збіраўся нелегальна перасекчы мяжу, на што органы ўлады пасля скаргі Віктара ніяк не адрэагавалі. Гэта абурыла мужчыну, таму ён вырашыў выйсці з пікетам.

22 кастрычніка суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут асудзіла Яныша па артыкуле 24.23 КаАП на 15 сутак арышту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера