Знайсці
23.10.2021 / 09:07РусŁacБел

На Палессі прыбралі ўраджай на палях — пачаліся пясчаныя буры ФОТА

Гэта Столінскі раён, недалёка ад мяжы з Жыткавіцкім: невялікія барханы і пясчаная бура. У апошнія гадоў дзесяць-пятнаццаць гэта прыгожае відовішча становіцца ўсё больш звычайным для нашай краіны. На здымках — былыя тарфянікі, паведамляе Onliner.

Калі палі прыбраныя і разараныя, надыходзіць сезон пылавых бур. Вецер на дзясяткі кіламетраў ганяе дробныя часціцы грунту і арганікі, фарміруючы новы ландшафт, замятаючы дарогі.

Для Прыпяцкага Палесся, якое ўсё жыццё лічылася балотным рэгіёнам і акумулятарам вады, такая з'ява была б вельмі незвычайнай яшчэ 15 гадоў таму. Зараз усё ў парадку рэчаў, прывыклі.

Аказалася, што ўрадлівы пласт, якім мы так ганарыліся, чамусьці не аднаўляецца за кошт севазвароту. З гэтым пылам зрабіць ужо нічога немагчыма. Нават пры наяўнасці ападкаў — яны проста праходзяць, не затрымліваючыся, скрозь дробны пыл, толькі на час ператвараючы яго ў гразь. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930