Знайсці
22.10.2021 / 18:01РусŁacБел

Галоўны інфекцыяніст Мінска: Адзіны шлях спыніць пандэмію — вакцынацыя, іншага шляху няма

Спыніць пандэмію COVID-19 можна толькі шляхам фарміравання калектыўнага імунітэту. Такое меркаванне выказаў галоўны інфекцыяніст сталіцы Святаслаў Вельгін на «Радыё-Мінск».

— З досведу іншых краін можна сказаць: з уводам жорсткіх антыкавідных абмежаванняў захворванне, натуральна, зніжалася, — адзначыў Вельгін. — Але лакдаўн не можа працягвацца бясконца. І як толькі аслабляюць лейцы, усё вяртаецца. Таму адзіны шлях спыніць пандэмію — гэта стварэнне імуннай праслойкі. Да прыходу «дэльта»-штама казалі пра тое, што пры вакцынацыі 60% насельніцтва мы будзем абаронены — сфарміруецца папуляцыйны імунітэт. Цяпер трэба ўжо 70-80% насельніцтва прышчапіць. Таму трэба гэтыя лічбы дасягаць. Іншага шляху няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930