Знайсці
22.10.2021 / 17:29РусŁacБел

Мінфін прызнаў цяжкасці з рэфінансаваннем дзяржаўнага доўгу. Грошы хочуць узяць у Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця

Беларусь разлічвае на чацвёртую крэдытную праграму Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу Мінфіна.

«У сувязі з увядзеннем заходніх санкцый на гэтым этапе мы сутыкнуліся са складанасцямі па рэфінансаванні свайго валютнага дзяржаўнага доўгу. З некаторымі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі праца пастаўлена «на паўзу». У гэтай сувязі супрацоўніцтва з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця, нашым даўнім партнёрам, з'яўляецца абгрунтаваным і выгадным з фінансавага пункту гледжання. Дарэчы, цяпер прапрацоўваецца ўжо чацвёртая праграма з фондам», — адзначылі ведамстве.

У Мінфіне абверглі публікацыі ў СМІ аб тым, што ўмовай праграмы была неабходнасць прывязкі нацыянальнай валюты да расійскага рубля альбо пераход на адзіную валюту ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Беларусь у красавіку 2020 года звярнулася ў МВФ з просьбай аб прадастаўленні $940 млн у рамках інструментаў хуткага фінансавання для барацьбы з пандэміяй, аднак сродкі не былі вылучаныя з-за рознагалоссяў у частцы вызначэння спадарожных умоў.

У жніўні Мінск атрымаў ад МВФ $925 млн у эквіваленце на барацьбу з пандэміяй.

24 чэрвеня ЕС упершыню ўвёў сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, якія прадугледжваюць у тым ліку забарону на доступ Мінска на еўрапейскія рынкі запазычанняў.

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 жніўня 2021 года склаў $18,4 млрд, скараціўшыся за студзень — ліпень на $0,2 млрд, або на 1,1%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера