Знайсці
22.10.2021 / 16:49РусŁacБел

Малдова ўвяла рэжым надзвычайнага становішча з-за энергетычнага крызісу

Парламент Малдовы прагаласаваў за ўвядзенне ў краіне рэжыму надзвычайнага становішча з-за энергетычнага крызісу. Ён будзе дзейнічаць 30 дзён — з 22 кастрычніка па 20 лістапада.

Камісія па надзвычайных сітуацыях атрымае права прымаць экстранныя меры, сярод якіх:

  • устанаўленне асаблівага паскоранага рэжыму закупкі прыроднага газу, сродкі для гэтага будуць вылучаныя з дзяржаўнага бюджэту;
  • увядзенне пры неабходнасці рэжыму рацыянальнага спажывання газу і іншых энергарэсурсаў;
  • прыняцце рашэнняў, якія дазваляюць пастаўшчыкам транспартаваць і размяркоўваць прыродны газ па ўсёй краіне;
  • каардынаваць дзейнасць СМІ ў дачыненні да інфармавання насельніцтва аб прычынах і маштабах надзвычайнай сітуацыі і прынятых мерах.

Таксама парламентарыі прынялі папраўку аб тым, што рэжым надзвычайнага здарэння не будзе перашкаджаць правядзенню мясцовых выбараў, якія павінны адбыцца 21 лістапада.

З запытам аб увядзенні надзвычайнага становішча звярнулася ў парламент прэм'ер-міністр Наталля Гаўрыліца. 19 кастрычніка яна заявіла, што Малдова сутыкнулася з «сур'ёзным крызісам, звязаным з рэзкім ростам коштаў на газ ва ўсім свеце». Тады ж яна адзначыла, што ўлады краіны вядуць перамовы з расійскім «Газпрамам» для зніжэння цэн на паліва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930