Знайсці
22.10.2021 / 12:22РусŁacБел

Беларусь павінна адмяніць ліквідацыю экалагічнай арганізацыі, інакш краіну чакаюць чарговыя абмежаванні

Беларускія эколагі на міжнародным узроўні дабілася прызнання, што ліквідацыі арганізацыі «Экадом», якая шмат год займалася пытаннямі экалогіі ў краіне, з’яўляецца пераследам і ўціскам. Такое рашэнне прынята ўпершыню ў гісторыі Орхускай канвенцыі. Беларускім уладам рэкамендавана да 1 снежня ўзнавіць «Экадом», інакш краіну чакаюць чарговыя абмежаванні.

Дырэктарка «Экадому» Марына Дубіна і юрыст арганізацыі Сяргей Магонаў

Што такое Орхуская канвенцыя? Гэта канвенцыя Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя. У Беларусі Канвенцыя была зацверджана ў 1999 годзе, палажэнні Канвенцыі з'яўляюцца часткай нацыянальнай сістэмы заканадаўства і з’яўляюцца абавязковым да выканання.

21 кастрычніка на сустрэчы бакоў Орхускай канвенцыі было прынята рашэнне па Беларусі, якое прызнала ліквідацыю «Экадома» пераследам і ўціскам няўрадавай арганізацыі. Рашэнне прадугледжвае прыпыненне для Беларусі правоў і прывілеяў, згодна з Канвенцыяй, калі краіна не ўзновіць дзейнасць «Экадома». 

Што гэта значыць на практыцы? Па-першае, чарговы іміджавы ўрон для краіны на міжнародным узроўні. Па-другое, магчымае згортванне экалагічных праграм і падтрымкі, якую краіна атрымлівала дзесяцігоддзямі. Многія экалагічныя праблемы ў Беларусі, у тым ліку звязаныя з наступствамі Чарнобыльскай аварыі, вырашаліся за кошт міжнароднай дапамогі.

Больш дэталёвы план дзеянняў будзе зразумелы бліжэй да лютага 2022-га, калі пастанова ўступіць у сілу. Варта адзначыць, што гэта першы выпадак у гісторыі, раней ніводная краіна не была ў такім становішчы. Ва ўладаў ёсць час да 1 снежня, каб узнавіць «Экадом», пасля пачнуцца наступствы. 

Нагадаем, у жніўні суд ліквідаваў «Экадом». Знішчэнне арганізацыі было часткай разгрому грамадзянскай супольнасці Беларусі пасля таго, як ЗША і ЕС увялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. 

«Не НДА, НКА і іншая дрэнь». Лукашэнка прапанаваў «заканадаўча вызначыць грамадзянскую супольнасць»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930