Знайсці
22.10.2021 / 12:10

«Службовым асобам прыйдзецца адказваць і перад законам, і перад людзьмі» — доктар Мікіта Салавей пра адмену масачнага рэжыму

Вядомы інфекцыяніст Мікіта Салавей у сваім фэйсбуку пракаментаваў адмену Мінздароўем абавязковага масачнага рэжыму ў месцах масавага збору людзей.

Павялічыць

«Патлумачу чалавечай мовай. Падчас пандэміі COVID-19, яшчэ, хутчэй за ўсё, нават не на піку захворвання, калі паліклінікі і стацыянары ўстаноў аховы здароўя ўсіх рэгіёнаў краіны захлынаюцца ад пацыентаў з COVID-19, недахопу кіслароду, лекавых сродкаў, калі прыпынена аказанне дапамогі пацыентам практычна з усёй планавай паталогіяй, калі многіх пацыентаў нават з вострымі захворваннямі дактары вымушаныя адпраўляць лячыцца дадому, бо фізічна няма куды шпіталізаваць, не падвяргаючы рызыцы інфікавацца яшчэ і кавідам, адмяняецца абавязковы масачны рэжым у месцах масавага збору людзей.

Мяне не здзіўляе пазіцыя чыноўнікаў МЗ РБ. Там даўно ўсё зразумела.

Асноўная мэта гэтага «міністэрства» ўжо даўно — выслужыцца перад вышэйшымі чыноўнікамі, і дакладна не клопат аб людзях, усё паслядоўныя дзеянні ад фальсіфікацый статыстыкі па захворванні і смяротнасці ад кавіду да дзіўна «тактычных» рашэнняў пра гэта яскрава сведчаць.

Службовым асобам у недалёкай будучыні за гэта яшчэ давядзецца адказаць перад законам і беларускім народам. Прэцэдэнт Бразіліі вам у дапамогу [Сенат краіны абвінаваціў прэзідэнта Балсанару ў парушэнні санітарных захадаў і фальсіфікацыі дакументаў — «Наша Ніва»].

Мяне здзіўляе пазіцыя вельмі многіх маіх калегаў.

Няўжо ў санітарна-эпідэміялагічнай службе, інфекцыйнай службе, анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, іншых галінах сярод штатных і пазаштатных спецыялістаў не засталося сапраўдных дактароў, для якіх здароўе і дабрабыт уласнага народа значна важнейшыя за імгненны дабрабыт купкі чыноўнікаў?

Колькі яшчэ трэба сотняў смерцяў пацыентаў у дзень, каб вы дасталі свае языкі з аднаго месца і нарэшце пачалі рабіць усё магчымае для спынення вар'яцтва, якое робіцца з кавідам?

У тым ліку ўплываючы на ключавыя рашэнні па прадухіленні далейшага распаўсюджвання пандэміі. Напэўна, гэта рытарычнае пытанне. Але, можа, хоць нехта яшчэ зможа задумацца…

Дарагія пацыенты! Медыкі не панікуюць. Яны з апошніх сіл, аказваючы дапамогу на доме, у паліклініках і стацыянарах, робяць усё магчымае, каб вы выйшлі з катастрофы з COVID-19 з мінімальнымі стратамі.

На жаль, не ўсё залежыць ад нас саміх.

Я яшчэ раз заклікаю як мага хутчэй вакцынавацца ўсіх, хто гэтага яшчэ не зрабіў, выкарыстоўваць маскі хоць бы ў транспарце і месцах масавага збору людзей, адмяніць неабавязковыя паходы ў крамы, гандлёвыя цэнтры, на забаўляльныя мерапрыемствы, клапаціцца не толькі пра сябе, але пра людзей побач з вамі, якія часцяком могуць быць больш уразлівыя за вас. Толькі разам мы зможам справіцца!» — напісаў ён.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31