Знайсці
21.10.2021 / 17:23РусŁacБел

Жыхар Бабруйска захацеў павялічыць свой імунітэт мухаморамі. Усё скончылася біццём галавой маршрутак

Раніцай у Бабруйску малады чалавек галавой разбіў лабавое шкло і фару ў дзвюх маршрутак. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Раніцай 8 кастрычніка ў Бабруйску 20-гадовы малады чалавек, выскачыўшы на праезную частку, пашкодзіў галавой лабавое шкло маршруткі, якая спынілася на святлафоры, а ў іншай — фару.

Кіроўцы выклікалі міліцыю.

Хлопец растлумачыў, што прачытаў у інтэрнэце матэрыял аб павышэнні імунітэту з дапамогай сушаных мухамораў і вырашыў праверыць гэта на практыцы. Сабраўшы ў найбліжэйшым лесе каля 5 кг атрутных грыбоў, бабруйчанін дома загрузіў імі сушылку для гародніны. Затым, як рэкамендавалі ў сетцы, незадоўга да здарэння стаў прымаць мухаморы ў малых дозах. Паколькі нічога не адчуў ад ужывання «грыбнога прэпарата», праз тры дні павялічыў дазіроўку.

Дзеянні хлопца кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 339 КК («Хуліганства»). Сваю віну ён прызнаў.

Увага! Няма ніводнага афіцыйнага клінічнага даследавання па ўжыванні мухамора ў якасці сродку для ўмацавання імунітэту! Не ешце атрутныя грыбы — гэта небяспечна для жыцця!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера