Знайсці
21.10.2021 / 16:06РусŁacБел

«Вельмі шмат крадуць, вы не ўяўляеце!» У мінскай краме сыр сталі прадаваць у скрынях на замку

У адной з мінскіх крам пакупнікі заўважылі ноу-хау — сыр на прылаўках ляжыць у пластыкавых скрынях на замку. У кантэйнеры некалькі ўпаковак, калі хочаце купіць адну, трэба несці ўсё на касу — прадавец адамкне замок.

На відэа, якое з'явілася ў сеціве, патрапіла крама ў цэнтры горада. Гэта «Щедрый» на праспекце Незалежнасці.

«Наша Ніва» пазваніла туды. Аказалася, што цяпер у скрынях на прылаўках не толькі сыр, але і дарагія рыбныя кансервы.

«Вельмі шмат крадуць, вы не ўяўляеце, — уздыхае супрацоўніца крамы. — Гэта не звязана з мігрантамі, даўно ўжо назіраем такую карціну.

Прыходзяць і цэлымі сумкамі выносяць. Быў адзін час, што мы 200 кавалкаў сыру не далічыліся! 

Так сыр выстаўлены на паліцы. У кантэйнеры — па чатыры ўпакоўкі

Не ведаю, як у іншых крамах, але мы даўно прасілі штосьці зрабіць. Гэта вымушаная мера. Супрацоўнікаў у краме не хапае, тры чалавекі на зале, няма каму сачыць за ўсім. Вось і не спраўляемся».

Па словах супрацоўніцы, пасля таго як прадукты сталі закрываць у скрыні, крадзяжоў стала адчувальна менш.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930