Знайсці
21.10.2021 / 13:04РусŁacБел

Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага судзяць за лайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам»

У сераду былога рэдактара крычаўскай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага затрымалі ўжо па новай адміністрацыйнай справе за «экстрэмізм». Сёння высветлілася, што яго вінавацяць не за рэпосты, а за лайкі пад публікацыямі на старонках СМІ, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, паведамляе БАЖ.

У першым пратаколе ў віну Няроўнаму ставяць лайк на старонцы Тутбая ў фэйсбуку, у другім — лайк на старонцы тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім.

Міліцыянты лічаць, што сваімі лайкамі журналіст нібыта распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы.

Суды па абедзвюх справах супраць Няроўнага перанеслі на наступны тыдзень. Самога журналіста вызвалілі да суда.

У мінулыя выходныя дома ў журналіста міліцыянты правялі ператрус і забралі камп'ютарную тэхніку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930