Знайсці
21.10.2021 / 09:41РусŁacБел

#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў

Летась у былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка, што ў Баранавіцкім раёне, з'явіліся новыя гаспадары. Яго выкупіла сям’я прадпрымальнікаў з Мінска, якія паставілі сабе задачу не даць палацу знікнуць і аднавіць яго. Дапамагчы ім у гэтым можа кожны беларус — проста цяпер дастаткова пералічыць на рахунак палаца кошт аднаго кубка кавы.

Палац вядзе сваю гісторыю з XVIII стагоддзя: ён быў пабудаваны па загадзе Мацея Радзівіла. Будынак перажыў некалькі пажараў, пасля вайны выкарыстоўваўся ў якасці школы-інтэрната, а з 1999 года пуставаў і ўсё больш разбураўся. 

Працэс аднаўлення палаца зацяжны і складаны, тым больш калі ўлічыць, у якім дрэнным стане ён захаваўся: у сцены даўно пачалі ўрастаць дрэвы, інтэр’ер разбураны на 90%. Але новыя гаспадары настроеныя сур’ёзна: ужо было праведзена абследаванне тэхнічнага стану будынка, каб перайсці на наступны этап — праектныя работы. Каманда праекта адмыслова шукала архіўныя фотаздымкі і дакументы, каб у будучыні будынак быў максімальна падобны да арыгіналу.

Палац, 1917 год.

Акурат на выкананне праектна-даследчых работ сёння і збіраюцца грошы.

«На 19 кастрычніка па дамове з «БрэстІнспектам» за выкананне прац была выстаўленая сума для аплаты на 21 811,66 рубля. Ужо сплачана 6490,39 рубля. Цяпер нам неабходна 15 321,27 рубля для закрыцця гэтай дамовы. Палац мае вострую патрэбу ў падтрымцы, і мы вырашылі запусціць акцыю #мяняюкавунапалац. У нашых сацыяльных сетках больш за пяць тысяч падпісантаў, і калі б кожны памяняў недзе тры рублі за каву на дапамогу ў аднаўленні палаца — гэта дапамагло б прасунуцца далей у нашай агульнай справе», — напісана ў афіцыйным акаўнце палаца Радзівілаў у Паланечцы.

Пералічыць грошы на аднаўленне палаца можна праз АРІП:

Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні — Іншыя грамадскія аб'яднанні — Аднаўленне палаца ў Паланечцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930