Знайсці
20.10.2021 / 17:48

Бараўлянам-Лясному хочуць надаць гарадскі статус ужо ў 2022 годзе. Што гэта можа значыць?

Бараўлянам-Лясному хочуць надаць гарадскі статус ужо ў 2022 годзе. Цяпер яны знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. Тэлеграм-канал «Эканоміка па-беларуску» піша, для чаго гэта могуць рабіць.

«Для чаго гэта могуць рабіць? Напрыклад, адносна нядаўна Орша і Ліда са 100 тысячамі жыхароў і Барысаў са 140 тысячамі былі аб’яднаныя са сваімі раёнамі. Раней гэта былі асобныя адміністрацыйныя адзінкі, як Жодзіна (64 тысячы).

У сеціве ёсць звесткі пра насельніцтва Бараўлянаў і Ляснога станам на 2018 г. Калі скласці насельніцтва Ляснога і Бараўлянаў разам, то атрымаецца больш за 36 тысяч жыхароў. Але да Ліды, Оршы ці Барысава далёка.

Значыць прычына можа быць у падатках. У Беларусі ёсць ільготы для дзейнасці малога бізнэсу ў сельскай мясцовасці. З пераводам у гарадскі статус такія льготы могуць адабраць і тады падаткі ў бюджэт павысяцца.

Не варта забываць і пра падаткі на нерухомасць і зямлю. Тут таксама могуць быць непрыемныя варыянты для новых гараджанаў — пасля кадастравай пераацэнкі», — адзначае тэлеграм-канал.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Бараўляны трэба вылучаць з Мінскага раёна і ператвараць у горад.

«Трэба вылучаць Бараўляны з Мінскага раёна, рабіць горадам. Адміністрацыйна з усімі наступствамі. Гэта першаснае пытанне. Мы яго ўжо абмяркоўвалі», — заявіў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што насельніцтва Бараўлянаў ужо параўнальнае з буйнымі раёнамі ў краіне.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31