Знайсці
20.10.2021 / 17:45

Дармаедскія тарыфы? Кватарантам выставілі камуналку ў два разы большую, чым у папярэднім месяцы

Пра свой кейс распавяла пара, якая здымае кватэру ў Мінску. Жыроўка за верасень іх непрыемна здзівіла: камуналка вырасла ў два разы. «Хутчэй за ўсё, уласнік не заняты ў эканоміцы», — адказалі ў разлікова-даведачным цэнтры.

Павялічыць

Ілюстрацыйны здымак

У гэтай аднапакаёвай кватэры пара жыве ўжо некалькі год. Такі скачок цэн за камуналку ўпершыню.

Калі параўнаць жыроўку за верасень са жнівеньскай, бачна, што дадалася графа за ацяпленне і значна вырасла аплата за гарачую ваду. Суму налічылі па тарыфах, якія цалкам забяспечваюць пакрыццё эканамічных затрат (яны ў пяць разоў большыя за субсідзіраваныя, то-бок стандартныя).

Калі за жнівень за падагрэў вады трэба было заплаціць каля 10 рублёў, то цяпер — 47. За ацяпленне выставілі 10 рублёў. Агулам камуналка пацягнула на 88 рублёў (супраць амаль 42 у папярэднім месяцы).

Павялічыць

Павялічыць

Кватаранты ў шоку:

«Мы здымаем кватэру па дамове, у якой прапісана, што камунальныя плацяжы аплачваем менавіта мы, а не гаспадар. Дамову рэгістравалі ў разлікова-даведачным цэнтры».

Чаму ўзнікла згадка пра дармаедаў? У верасні была абноўлена база незанятых у эканоміцы. Для іх тарыфы на гарачую ваду і ацяплення іншыя.

У гэтым выпадку, праўда, справа была не ў гэтым. Высветлілася, што памёр бацька гаспадара кватэры, які быў у ёй прапісаны. Паколькі ў памяшканні апошнім часам ніхто не быў прапісаны, камунальныя паслугі налічылі па поўных тарыфах.

Што кажа закон: ці могуць кватарантам выставіць «дармаедскую» камуналку?

Кейс, з якім могуць сутыкнуцца тыя, хто арандуе жыллё: што, калі гаспадар кватэры нідзе не працуе? Ці могуць кватарантам налічыць камуналку ў поўным памеры?

Не — пры ўмове, што вы здымаеце памяшканне афіцыйна. Па законе, грамадзяне, які здаюць кватэру і плацяць за гэта падатак, не лічацца незанятымі. А значыць і «дармаедскія» тарыфы для іх прымяняцца не павінны. Дагавор арэнды мусіць быць зарэгістраваны ў разлікова-даведачным цэнтры раёна.

Што рабіць, калі чалавек апынуўся ў базе памылкова? Трэба звярнуцца ў камісію пры выканкаме і пісьмова абгрунтаваць прэтэнзію, прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць, што вы падпадаеце пад выключэнні. Суму камуналкі пералічаць, розніцу павінны вярнуць.

Чытайце таксама:

Дармаед я ці не? Разбіраемся, каго прымусяць плаціць за ацяпленне ў пяць разоў больш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30