Знайсці
20.10.2021 / 15:27

Расійскі прафесар пазбавіўся кватэры пасля размоваў з тэлефоннымі махлярамі

Прафесар Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта, 76-гадовы філосаф і культуролаг Ігар Якавенка заявіў, што стаў ахвярай тэлефонных махляроў. Навукоўцу паведамілі, што ён у найбліжэйшы час павінен вызваліць сваю кватэру: дагавор аб куплі-продажы доктар філасофскіх навук падпісаў пасля размовы па тэлефоне з асобамі, якія прадставіліся работнікамі Цэнтрабанка Расіі.

Павялічыць

igor.yakovenko.96, facebook.com

Пра гэта РБК распавёў адвакат навукоўца, старшыня Маскоўскай калегіі адвакатаў «Адзінства» Сяргей Худзякоў.

«Пажылому прафесару пасля кавіду патэлефанавалі нібыта з Цэнтрабанка РФ, сказалі, што з яго рахункамі адбываюцца ашуканскія дзеянні, але яны сітуацыю кантралююць. І для таго, каб усіх ашуканцаў вывесці на чыстую ваду, трэба зняць усе грошы і пакласці на іншы рахунак, — удакладніў юрыст. — Потым папрасілі ўзяць крэдыт у банку, таксама перавесці грошы на рахунак, для таго каб адсачыць ашуканцаў. Пасля сказалі, што кватэрай прафесара таксама зацікавіліся ашуканцы, прапанавалі варыянт яе выратаваць. Сказалі, што ведаюць, што хутка прыйдуць рыэлтары-ашуканцы і Ігару Рыгоравічу трэба зрабіць выгляд, што ён не ведае аб тым, што гэта схема падману, падпісаць дагавор куплі-продажу».

Якавенка паверыў і падпісаў дакументы аб продажы кватэры і дачы. Грошы, атрыманыя за продаж, па ўказанні ашуканцаў, прапаноўвалася перадаць асобам у аўтамабілі. Навукоўца запэўнілі, што гэта супрацоўнікі паліцыі, якія займаюцца расследаваннем справы аб рыэлтарах-ашуканцах.

Пасля гэтага тыя, хто тэлефанаваў, перасталі выходзіць на сувязь. Па словах адваката, затым з'явіўся пакупнік кватэры, які ў грубай форме заявіў, што цяпер маёмасць Ігара Якавенкі належыць яму і навуковец з непаўналетнім дзіцем (пражывае разам з Якавенкам) павінен выехаць.

«Звязваўся са мной чалавек, які прадставіўся пакупніком кватэры. Ён патрабаваў, каб я з'ехаў у панядзелак, у крайнім выпадку ў аўторак. А ў сераду, 20 кастрычніка, прыйдуць зразаць дзверы і выкідваць мяне» — сказаў прафесар РБК.

Якавенка дадаў, што зносіны з аферыстамі працягваліся ад жніўня да кастрычніка. Увесь гэты час яму строга забаранялася распавядаць пра званкі блізкім, бо гэта нібыта магло сарваць спецаперацыю.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31