Знайсці
20.10.2021 / 10:25

У Беларусі амаль 4 працэнты насельніцтва — крыптавалютчыкі

У Беларусі крыптавалютой валодае 3,73% насельніцтва. Такія даныя ўтрымліваюцца ў рэйтынгу, які склала плацежная платформа Triple А, піша thinktanks.by.

У Беларусі крыптавалютай валодае 352 тысячы 498 чалавек. У выніку Беларусь апынулася на 18 месцы ў свеце па колькасці крыптавалютчыкаў.

Як адзначаецца ў рэйтынгу, Беларусь славіцца спрыяльнымі ўмовамі для вядзення крыптабізнэсу, але не ўваходзіць у топ найлепшых. У першую чаргу гэта звязана з забаронай на аплату прадуктаў ці любых паслуг крыптавалютай, калі кампанія не з'яўляецца рэзідэнтам ПВТ. Пры гэтым транзакцыі з токенаў не патрабуюць выплаты ПДВ, што значна паляпшае пазіцыі крыптабізнэсу ў Беларусі.

Першае месца ў рэйтынгу ўладальнікаў крыптавалюты заняла Украіна. Там, па даных платформы, пражывае больш 5,5 млн уладальнікаў крыптавалют. І хоць у абсалютным вымярэнні гэта менш, чым у Індыі, Расіі, ЗША ці Нігерыі, па адсотку насельніцтва, які валодае лічбавымі актывамі, Украіна аказалася лідарам спісу, ахапіўшы крыптавалютызацыяй 12,73% насельніцтва.

На другім месцы рэйтынгу Расія, дзе налічваецца 17,3 млн уладальнікаў крыптавалют (11,91% ад насельніцтва). На трэцяй пазіцыі — Венесуэла, якая мае 2,9 млн крыптавалютчыкаў, што складае 10,34% усіх жыхароў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30