Знайсці
19.10.2021 / 20:44РусŁacБел

Вакцыніраваныя таксама часам паміраюць ад кавіду. Але гэта не прычына адмаўляцца ад прышчэпкі — тлумачым

18 кастрычніка ад ускладненняў пасля кавіду памёр былы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл. Палітык прайшоў поўны курс вакцынацыі супраць інфекцыі. Яму было 84 гады, і палітык хварэў на множную міелому — рак крыві.

Фота depositphotos.com.

Атрымліваецца, нават калі чалавек мае прышчэпку, ён усё роўна можа памерці ад кавіду. Навошта ж тады прышчапляцца? У размове з CNN гэта патлумачыла амерыканскі медыцынскі аналітык, доктар Ліана Уэн.

Перш за ўсё медык нагадвае, што супрацькавідныя вакцыны добра дапамагаюць перадухіліць захворванне.

І нават калі чалавек усё ж такі захварэў, наяўнасць вакцыны павышае шансы перанесці хваробу ў лёгкай форме.

То-бок вакцына не гарантуе, што вы не захварэеце на кавід. Але адсутнасць такой гарантыі не азначае, што вакцына не працуе ці што яна не патрэбная.

Некаторыя пацыенты больш схільныя да таго, каб пераносіць кавід у цяжкай форме. Сярод іх — пажылыя людзі і тыя, хто мае хранічныя хваробы. Пад асаблівай рызыкай знаходзяцца людзі са слабым імунітэтам — напрыклад, хворыя на рак, як Колін Паўэл.

Амерыканскія медыкі раяць такім пацыентам атрымліваць бустарную дозу вакцыны.

Чым больш людзей мае прышчэпку, тым больш эфектыўна яна дзейнічае. Бо, нават калі вы прайшлі вакцынацыю, але вакол вас шмат інфіцыраваных людзей, вы маеце павышаныя шансы захварэць. У такіх умовах дадатковай абаронай можа стаць нашэнне маскі. І варта не забываць, што мы атрымліваем прышчэпку і дзеля таго, каб абараніць найбольш слабых членаў грамадства, тых, хто ў выпадку хваробы мае вялікія шансы трапіць у шпіталь.

Згодна з даследаваннем амерыканскага Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, тыя, хто не атрымаў прышчэпку, маюць у 17 разоў большую верагоднасць трапіць у шпіталь, чым цалкам прышчэпленыя дарослыя.

Праца Нацыянальнага інстытута здароўя сведчыць, што ў ЗША за першыя пяць месяцаў пасля таго, як вакцыны сталі даступныя, з іх дапамогай атрымалася перадухіліць больш за 139 тысяч смерцяў.

Таму доктар Уэн падкрэслівае, што вакцынацыя для кожнага — гэта адзіны спосаб знізіць рызыку пацярпець ад кавіду і нарэшце скончыць пандэмію.

Кавід і грып. Чаго чакаць ад дзвюх пандэмій адначасова і што рабіць?

«Любая лепш, чым ніякай!» Інфекцыяніст Мікіта Салавей падрабязна расказаў пра вакцыны. Сабралі галоўнае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930