Знайсці
19.10.2021 / 18:58РусŁacБел

Bloomberg: Бельгія настойвае на змякчэнні санкцый ЕС у дачыненні да «Беларуськалія»

Выданне Bloomberg паведамляе, што Бельгія спрабуе змякчыць санкцыі Еўрапейскага саюза супраць калійнай прамысловасці Беларусі.

Паводле інфармацыі выдання, дыпламаты ў Бруселі напісалі іншым дзяржавам-удзельніцам ЕС ліст з просьбай аслабіць абмежаванні, уведзеныя на беларускую калійную прамысловасць. Яны сцвярджаюць, што санкцыі ў дачыненні да «Беларуськалія» стварылі пэўныя праблемы для кампаній у ЕС.

Дыпламаты прапануюць ЕС дазволіць пастаўку калійных угнаенняў з утрыманнем калію на 2% больш, чым дазволена ў цяперашні час. У лісце адзначаецца, што, калі еўрапейскія кампаніі будуць вымушаныя закупляць калійныя ўгнаенні з іншых крыніц, гэта прывядзе да скачка цэн і зніжэння якасці калійных угнаенняў.

ЕС увёў забарону на імпарт і транзіт калійных угнаенняў з Беларусі яшчэ 24 чэрвеня, а 9 жніўня санкцыі на калійны сектар увялі ЗША, Канада і Вялікабрытанія. Яны распаўсюджваюцца на хларыд калію з утрыманнем калію не больш за 40%, угнаенні, якія змяшчаюць тры кампаненты: азот, фосфар і калій; угнаенні, якія змяшчаюць два кампаненты: фосфар і калій; іншыя ўгнаенні, якія змяшчаюць калій.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930