Знайсці
19.10.2021 / 19:22

Мінскі метрапалітэн: «Ад асоб сталага ўзросту нам неаднаразова паступалі настойлівыя просьбы не пускаць у метро без масак»

На сённяшняй нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і мерах супрацьдзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў кантроль масак. Але нічога дакладнага пра лёс абавязковага масачнага рэжыму ў выніку сказана не было. Між тым, мы пацікавіліся, як цяпер праходзіць кантроль за маскамі ў мінскім метро: здзяйсняць рэйды ў падземцы з 13 кастрычніка даручылі групам інспектараў службы бяспекі.

Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў

Як нам расказалі ў прэс-службе метрапалітэна, з просьбамі дадаткова сачыць за тым, каб у метро не было людзей без масак, да супрацоўнікаў звяртаюцца самі пасажыры.

«Нам неаднаразова паступалі скаргі, у асноўным ад асоб старэйшага і сталага ўзросту, з настойлівай просьбай не дапускаць у метро людзей без масак ці сачыць, каб ніхто з іх не здымаў іх падчас язды, — пракаментаваў «Нашай Ніве» прэс-сакратар мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб. — У тым ліку з клопатам пра ўзроставых пасажыраў і былі распачатыя тлумачальныя рэйды.

Павялічыць

Фота: прэс-служба метрапалітэна

Падчас іх практычна ўсе пасажыры пазітыўна рэагавалі на просьбы інспектараў службы бяспекі надзець маску. У сваю чаргу, нашы супрацоўнікі заўсёды дзякуюць такім пасажырам за разуменне і клопат пра людзей навокал». 

 Павялічыць

Фота: прэс-служба метрапалітэна

Што тычыцца штрафавання пасажыраў метро без маскі, то такой мэты і не было.

«У нас няма такіх паўнамоцтваў. Мы толькі прапануем пасажырам надзець маскі на перыяд паездкі ў метро, каб засцерагчы сябе і пасажыраў побач ад рызыкі заражэння інфекцыйнымі захворваннямі.

Гэта выклікана тым, што ў грамадскім транспарце няма магчымасці забяспечыць сацыяльную дыстанцыю», — удакладніў Андрэй Дроб.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30