Знайсці
19.10.2021 / 18:44

У 2000-я гэты прадмет адзення насілі ўсе. Цяпер ён вяртаецца

Джынсы з заніжанай таліяй — адзін з самых супярэчлівых элементаў моды пачатку 2000-х. Упершыню яны з’явіліся ў 1993 годзе, калі дызайнер Аляксандр Макуін выпусціў на подыум мадэль у такіх штанах — тады іх назвалі бамстары.

Павялічыць

Фота pxfuel.com.

У біяграфіі Макуіна «Кроў пад скурай» гісторык моды Джудыт Уот напісала: стварэнне бамстараў прывяло да таго, што цэлае пакаленне пачало насіць штаны з заніжанай таліяй. Цяпер гэты прадмет адзення вяртаецца на подыумы і ў крамы. Разам з бамстарамі модніцам трэба звярнуць увагу і на іншыя трэнды з 90-х, напрыклад на майкі на шлейках і авальныя сонечныя акуляры, тлумачыць Guardian.

За час з красавіка 2020 па красавік 2021 года колькасць пошукавых запытаў у Брытаніі, звязаных з джынсамі з заніжанай таліяй, вырасла на 73%. У гэтым годзе такія штаны з’явіліся ў калекцыях вялікіх брэндаў — Miu Miu і Rokh, іх носяць зоркі накшталт Бэлы Хадзід і Крысціны Агілеры.

Аднак не ўсе жанчыны рады вяртанню бамстараў. Шмат хто з модніц глядзіць на трэнд з жахам, бо такія штаны пасуюць зусім не кожнай. Карыстальнікі сацыяльных сетак пішуць, што ў 1990-я і 2000-я, калі бамстары былі папулярныя, стаўленне да жаночай фігуры было іншым. Тады не існавала моды для людзей, што носяць памер большы за 46-48, і бамстары таксама не спрыяюць прыняццю цела такім, якое яно ёсць. Гэта прадмет адзення, які дэманструе жывот і таму падкрэслівае любыя недахопы фігуры.

Але ж ёсць зоркі, якія ніколі не адмаўляліся ад бамстараў, і адна з іх — Брытні Спірс. У канцы 90-х кліп на яе песню Baby One More Time дапамог зрабіць бамстары папулярнымі, і ў інстаграме спявачкі дагэтуль хапае фота ў такіх штанах. У апошні год Брытні і гісторыя з яе бацькам, што быў пазбаўлены права кантролю над спявачкай, былі ў цэнтры ўвагі СМІ. Магчыма, гэта выклікала рост цікаўнасці і да стылю адзення зоркі.

Памятаеце дзіўны чайны грыб з 90-х? Цяпер ён у трэндзе ва ўсім свеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30