Знайсці
19.10.2021 / 16:41РусŁacБел

Каментатары, затрыманыя па «справе Зельцэра», больш за 20 дзён у турме без зменнай бялізны і сродкаў гігіены

Амаль усіх затрыманых за каментары па «справе Зельцэра» з усёй Беларусі ўтрымліваюць у жодзінскай турме №8. Але з моманту, калі іх туды перавялі, там абвясцілі каранцін, праз які затрыманых абмежавалі ва ўсім, перадаюць праваабаронцы. 

Як паведамляюць сваякі затрыманых па «справе Зельцэра», у жодзінскай турме №8 палітвязням не перадаюць ні перадачы, ні лісты, а да некаторых нават не пускаюць адвакатаў. Але па словах сваякоў, гэтае правіла тычыцца толькі тых, каго затрымалі менавіта за каментары. Сваякі спрабуюць дасылаць вязням пасылкі, але невядома, ці перададуць іх адразу альбо толькі пасля каранціну.

Фактычна ўсе фігуранты «справы Зельцэра» ўжо тры тыдні сядзяць у тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў. Адказы на лісты родныя таксама не атрымліваюць, яны нават не ведаюць, ці аддаюць лісты зняволеным. Дакладную дату заканчэння каранціну ў жодзінскай турме блізкія не ведаюць, але доўжыцца ён ужо прыкладна два тыдні. Сваякам кажуць, што ён дакладна будзе дзейнічаць яшчэ да канца гэтага тыдня.

Па «справе Зельцэра» праходзіць каля 200 чалавек. Іх затрымалі за каментары пад паведамленнем пра гібель супрацоўніка КДБ. Крымінальныя справы заведзеныя па артыкулах 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на абуджэнне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

У сеціве назвалі гэтыя затрыманні «прымушэннем да жалобы».

Дзмітрый Федасюк быў застрэлены айцішнікам Андрэем Зельцэрам 28 верасня. Супрацоўнікі КДБ нібыта праводзілі планавую адпрацоўку людзей, якія маглі мець дачыненне да «тэрарыстычнай дзейнасці». Пры спробе трапіць у кватэру Зельцэра Федасюк быў застрэлены.

Да гэтага часу невядома, у чым падазравалі Зельцэра.

«Муж шапнуў: «Гэта КДБ». Як затрымліваюць беларусаў за каментары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930