Знайсці
19.10.2021 / 14:39РусŁacБел

Лукашэнка запатрабаваў не адмяняць планавую меддапамогу

Пра гэта ён заявіў на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і мерах па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі.

«Неадкладна падрыхтаваць план мерапрыемстваў, каб не было адмены ніякіх планавых аглядаў, — сказаў палітык. — Ніякай адмены планавых маніпуляцый, аперацый, кансультацый быць не павінна».

«Рашэнне прынята, займайцеся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, учора ў Міністэрстве аховы здароўя быў падпісаны загад, які часова прыпыняе аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя.

У тым ліку гаворка ішла аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемствах, аказанні рэабілітацыйнай дапамогі, выкананні фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанні планавай стаматалагічнай дапамогі.

Мінздароўя растлумачыла, чаму прыпыніла аказанне планавай меддапамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930