Знайсці
19.10.2021 / 13:55

«Караеў сказаў нас адразу закрыць на трое сутак». Як у Гродне судзілі заўзятараў, што не ўсталі падчас гімна

Тэлеграм-каналу «О спорт, — ты мир» удалося ананімна пагутарыць з адным з затрыманых заўзятараў і даведацца, чаму ён не ўставаў падчас гімна, як праходзіў суд і пры чым тут Юрый Караеў.

Яшчэ ў снежні мінулага года ФХБ аштрафавала аршанскі «Лакаматыў» за тое, што пяць хакеістаў клуба не трымалі руку на сэрцы, калі кампазіцыя гучала перад матчам. А 15 кастрычніка ў Гродне прайшоў матч паміж «Нёманам» і «Гомелем», у якім за бяздзейнасць у момант выканання гімна пакаралі ўжо заўзятараў. Двое мужчын не ўсталі, а працягнулі сядзець — за гэта на іх склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Падобны інцыдэнт ужо меў месца і на футболе. Прычым паміж двума эпізодамі хапае паралеляў: першы таксама здарыўся 15-га чысла (толькі ў жніўні), падзеі адбываліся ў тым жа горадзе, на полі выходзілі тыя ж каманды, затрымалі гэтак жа двух гледачоў. Тэлеграм-каналу ўдалося ананімна пагутарыць з адным з іх і даведацца, чаму ён не ўставаў падчас гімна, як праходзіў суд і пры чым тут Юрый Караеў.

— Як вас затрымалі?

— У жніўні я з сябрам прыйшоў на гульню «Нёмана» і «Гомеля» ў Гродне. Калі пачалося перадматчавае выкананне гімна, мы заліпалі ў тэлефонах і не ўсталі. Нас яшчэ ў жывым эфіры па ТБ буйным планам паказалі. Пасля першага тайма выйшлі папаліць. І як толькі ў падтрыбунным памяшканні апынуліся, нас адразу прынялі два міліцыянты і тры амапаўцы.

— Гэта значыць падчас гімна вы не ўставалі па няўважлівасці, а не для пратэсту?

— Усё дакладна. Мы гэтаму першапачаткова наогул не надалі ніякага значэння. Нават не думалі, што за такое могуць закрыць.

— Што было пасля затрымання?

— Закінулі ў «бобік», завезлі ў РУУС. Там глядзелі тэлефоны, зладзілі доўгі допыт. Пратрымалі гадзіны тры-чатыры. Пыталіся, чаму не ўсталі і ці не акцыя гэта пратэсту. Мы сказалі што заліплі ў тэлефоне і адцягнуліся. У выніку абвінавацілі па адміністрацыйным артыкуле 24.54.

— Як думаеце, чаму сілавікі звярнулі ўвагу на тое, што вы не ўсталі падчас гімна?

— Як нам потым распавялі, мы сядзелі недалёка ад віп-ложы, дзе матч глядзелі чыны. Сярод іх быў [кіраўнік МУС з чэрвеня 2019-га да кастрычніка 2020-га, а цяпер памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці] Юрый Караеў. Ён і аддаў загад нас забраць.

Па словах інспектара ў РУУС, Караеў сказаў нас адразу закрыць на трое сутак. Але там мяне з сябрам пашкадавалі, бо не знайшлі ў тэлефонах нічога забароненага.

— Як праходзіў суд?

— У майго сябра ён быў у верасні, далі штраф 15 базавых велічынь (435 рублёў, максімальны штраф па артыкуле 24.54). А я наогул з Берасця, і маю справу хацелі перадаць туды. Але брэсцкія міліцыянты не захацелі браць. Груба кажучы, сказалі: не займайцеся ###### [глупствам], адпусціце хлопца і не заводзьце справу. Таму працягнулі разглядаць у Гродне. Туды я і на суд павінен быў прыехаць, але ў мяне не атрымлівалася, таму ўсё зацягнулася. У выніку напісаў хадайніцтва, і нядаўна справу разгледзелі без мяне. Так што суд — фармальнасць. Таксама далі 15 базавых.

— На днях у Гродне зноў затрымалі заўзятараў, што не ўсталі падчас гімна, — на гэты раз на хакеі. Як думаеце, чаму менавіта ў гэтым горадзе такое адбываецца?

— Не ведаю. У Брэсце такога сапраўды не было. А пра Гродна так, чытаў на «Трыбуне». Караеў і на хакей хадзіў, напэўна. Ну а я на стадыён больш ні нагой. Хоць раней сачыў за футболам заўсёды.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31