Знайсці
19.10.2021 / 08:46РусŁacБел

Ва Украіне, якая мае падобны да Беларусі ўзровень вакцынацыі, рэкорд па колькасці смерцяў ад кавіду: 538 за дзень

За суткі 18 кастрычніка ва Украіне зафіксавалі 15 579 выпадкаў захворвання на каранавірусную хваробу і 538 смяротных выпадкаў ад яе, шпіталізавалі з кавідам або падазрэннем на яго 2852 чалавекі, ачунялі 776 чалавек.

Ва Украіне, як і ў Беларусі, узровень вакцынацыі адзін з самых нізкіх у Еўропе. Ва Украіне поўны курс вакцынацыі прайшлі 14,7% насельніцтва, у Беларусі — 18,6%. Гэта значна ніжэй, чым у суседніх Польшчы (52%) і Літве (58,8%).

Нягледзячы на доступ да заходніх вакцын, насельніцтва Украіны вакцынуецца неахвотна, краіна стала адной з апор кавід-дысідэнтства. У краіне распаўсюджаная практыка ўнясення ў базу вакцынаваных з выдачай сертыфіката за грошы. Таксама ўкраінскія медыя паведамляюць пра лекараў, якія за грошы ўколваюць украінцам замест вакцыны фізраствор, а саму вакцыну выліваюць у ракавіну.

«Любая лепш, чым ніякай!» Інфекцыяніст Мікіта Салавей падрабязна расказаў пра вакцыны. Сабралі галоўнае

Кавід і грып. Чаго чакаць ад дзвюх пандэмій адначасова і што рабіць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера