Знайсці
19.10.2021 / 08:30РусŁacБел

Вакцынацыя ў 11 разоў зніжае імавернасць смерці ад кавіду — даследаванне

Прафесар Школы грамадскай аховы здароўя пры Універсітэце Джорджа Вашынгтона Леана Вен распавяла, што кавід-вакцыны зніжаюць імавернасць інфікавання ў шэсць разоў, а імавернасць смерці — у 11 разоў. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю CNN.

«Вакцыны супраць COVID-19 надзвычай эфектыўныя для прадухілення захворванняў, і асабліва цяжкіх. Апошнія даныя амерыканскіх цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў паказваюць, што яны памяншаюць імавернасць заражэння COVID-19 у шэсць разоў, а імавернасць смерці — у 11 разоў».

«Аднак вакцыны супраць COVID-19 не засцерагаюць вас на 100%, як любая іншая вакцына або лячэнне не з'яўляецца 100-працэнтна эфектыўнымі».

Найчасцей у групу рызыкі трапляюць людзі старэйшага ўзросту са спадарожнымі хваробамі і асобы з аслабленым імунітэтам.

Акрамя таго, рызыкі ўзрастаюць пры наяўнасці іншых інфекцый у арганізме.

Даследаванні ў 13 штатах за паўгода паказалі, што цалкам вакцынаваныя асобы складалі толькі 4% усіх шпіталізацый з каранавірусам.

Непрышчэпленыя асобы трапляюць у бальніцы з-за кавіду ў 17 разоў часцей, чым цалкам вакцынаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера