Знайсці
18.10.2021 / 21:32

ЕС гатовы ўвесці санкцыі супраць «Белавія»

Еўрасаюз гатовы ўвесці санкцыі супраць авіякампаніі «Белавія» з-за сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі і ЕС, заявіў вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль сёння на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу.

Па словах Барэля, значную частку часу кіраўнікі МЗС прысвяцілі абмеркаванню міграцыйнага крызісу. Ён адзначыў, што ЕС знаходзіцца ў цесным кантакце з уладамі Ірака і іншых краін, адкуль мігрантаў «прывозяць у Мінск, а затым дастаўляюць да мяжы з ЕС».

Ён лічыць, што гэтых людзей «падманваюць, даючы ім ілжывую надзею, што праз Беларусь яны змогуць трапіць у Еўропу», а затым яны апынаюцца ў пастцы, замкнёныя на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай.

Барэль заявіў, што «Белавія», як і некаторыя іншыя авіякампаніі, удзельнічае ў дастаўцы мігрантаў. «Мы гатовыя ўвесці санкцыі супраць «Белавія» і пераканаць іншых, што тое, што яны робяць, з'яўляецца кантрабандай людзей», — сказаў вярхоўны прадстаўнік ЕС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30