Знайсці
19.10.2021 / 10:05

Небывала пашанцавала. Даляр падае і падае — што адбываецца?

З пачатку месяца курс даляра падае і ўжо апусціўся ніжэй за 2,45 рубля. Час бегчы мяняць валюту і папаўняць рублёвыя ўклады? Тлумачым, чаму так адбываецца і ці надоўга гэтая тэндэнцыя.

Павялічыць

«Хутчэй варта здзіўляцца, чаму ён не падае мацней»

Нельга сказаць, што даляр упаў — ён усё яшчэ вагаецца ў межах доўгатэрміновага калідора, лічыць эканаміст Леў Львоўскі.

«Тут хутчэй варта здзіўляцца, чаму ён не падае мацней. Бо прычын, для таго каб даляр аслабляўся, некалькі. Першая — тое, што ў нас цяпер небывалае для Беларусі звышстаноўчае знешнегандлёвае сальда. Унікальная сітуацыя склалася праз тое, што знешнія рынкі калоціць.

Наш экспарт вырас вельмі моцна, а імпарт — не. Прадпрыемствы прывозяць у краіну шмат даляраў і абменьваюць іх на рублі, каб плаціць заробкі і падаткі.

Другая прычына — паводзіны хатніх гаспадарак. З пачатку палітычнага крызісу яны былі чыстымі пакупнікамі валюты, але апошнія пару месяцаў пераўтварыліся ў прадаўцоў», — кажа эксперт.

Чаму беларусы сталі здаваць валюту, складана адназначна патлумачыць. Не хапае грошай на падтрыманне свайго звыклага ладу жыцця і яны абменьваюць свае даляравыя зберажэнні? Для гэтага асабліва няма падстаў, бо сярэднія даходы раслі ў 2021 годзе.

Людзі перасталі верыць у даляр і цяпер хочуць захоўваць грошы ў рублях? Але гэта ўжо традыцыйная рыса — думаць пра заробкі і цэны на кватэры ў далярах. Наўрад ці яна знікла.

«Простае тлумачэнне — беларускі знешнегандлёвы цуд»

Падобныя прычыны вагання курсу называе і эканаміст Дзмітрый Крук.

«Зусім простае тлумачэнне — тое, што мы сярод аналітыкаў празвалі «знешнегандлёвым цудам». Амаль год расце беларускі экспарт.

Тут шмат прычын. Калі іх усе абагуліць, гэта такі экстраардынарны стан глабальнай эканомікі, выкліканы посткавідным становішчам.

Зараз шмат якія рынкі аднаўляюцца, і гэта выклікае бурны рост цэн, лагістычныя перабоі і адносна дзіўным чынам станоўча адбіваецца на экспартнай канкурэнтаздольнасці шмат якіх беларускіх вытворцаў.

Такога росту шмат гадоў не было — ён тычыцца і тавараў, і паслуг, не толькі сыравіны. Гэтыя тэндэнцыі са знешнім гандлем працяглы перыяд дапамагалі кампенсаваць страты, якія назапасіліся ў перыяд кавіду. Апошнія месяцы яны, метафарычна кажучы, пэўны тлушчык ствараюць.

Павялічыць

Імпарт пры гэтым істотна адстае ад экспарту. Чаму так адбываецца? Унутраны попыт — спажывецкі, інвестыцыйны — скараціўся. У выніку атрымоўваецца паляпшэнне стану знешнегандлёвага балансу, што наўпрост і адбіваецца на курсе», — тлумачыць ён.

Што будзе з курсам далей?

Унікальная сітуацыя, у якой мы аказаліся, мае шэраг рызык. Еўразійскі банк развіцця лічыць, што рэальны курс беларускага рубля ў кастрычніку ўпершыню за доўгі час перайшоў у вобласць пераацэненасці.

«Дзякуючы бягучаму знешняму стану мы ўмацаваліся, але пытанне ў тым, ці ўстойлівыя і натуральныя гэтыя змены. Адказ хутчэй «не». І таму мы перасунуліся ў зону пераацэненасці абменнага курсу, — кажа Дзмітрый Крук. —

Гэта можа адыграць злы жарт. Калі знешнія ўмовы зменяцца (а гэта адбудзецца, пытанне толькі, які час у свеце зойме аднаўленне пасля кавіду), гэта будзе азначаць адваротны рух рубля, і ён можа быць значна больш імклівым».

Трэнд на ўмацаванне беларускага рубля хутчэй за ўсё скончыцца ў бліжэйшыя пару кварталаў, мяркуе Леў Львоўскі.

«Мы жывём ва ўнікальны час, нам небывала пашанцавала з ростам экспарту. Цяпер яго гістарычны пік. Але гэта гарачка на знешніх рынках мусіць рана ці позна скончыцца.

Па некаторых таварах, як, напрыклад, драўніна, мы гэта ўжо бачым. Яна спачатку вырасла ў некалькі разоў у цане ў другім квартале 2021 года, а пасля вярнулася практычна ў норму.

Другая рэч — імпарт пачне даганяць экспарт.

І трэцяя — чакаецца, што да пачатку 2022 года пачнуць дзейнічаць сектаральныя санкцыі, якія зменшаць нашу валютную выручку. Нават калі ўлады прыдумаюць шляхі абходу, за іх таксама трэба плаціць».

Чытайце таксама:

Сусветныя цэны на прадукты харчавання цяпер самыя высокія за апошнія 46 гадоў. Што адбываецца?

«Адскок дохлай коткі». Эканамісты расказалі, ці ўключыў Нацбанк друкарскі станок і калі ён можа гэта зрабіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30