Знайсці
18.10.2021 / 20:00РусŁacБел

Мінчуку далі 1,5 года «хатняй хіміі» за абразу Чамаданавай пад пастом пра суд за абразу Чамаданавай

18 кастрычніка суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд 45-гадоваму інжынеру-праграмісту Віктару Лебедзеву: яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады» і асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі». Таксама ён кампенсаваў маральную шкоду ў памеры 3000 рублёў.

Вольга Чамаданава. Фота: mvd.gov.by

Яго прызналі вінаватым у тым, што ў тэлеграм-канале, які зараз прызнаным экстрэмісцкім, ён абразіў Вольгу Чамаданаву — у той момант яна з'яўлялася прэс-сакратаркай МУС.

Так, 26 студзеня 2021 года ён пакінуў каментар пад пастом з навіной пра суд, на якім чалавека за абразу Чамаданавай асудзілі да «хатняй хіміі» і абавязалі яго выплаціць на карысць пацярпелай 5000 рублёў. 

Прысуд вынесла суддзя Алена Бушава. Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Дзмітрый Хаваўка.

Сведка з боку абвінавачання — супрацоўнік ГУУС Лобан — распавёў, што падчас маніторынгу сацсетак выявіў пад фотаздымкам Чамаданавай больш за 60 каментароў, большасць з якіх утрымлівала ненарматыўную лексіку. У яго атрымалася ідэнтыфікаваць шэраг карыстальнікаў, сярод якіх быў і Лебедзеў. Ён адзначыў, што 29 студзеня 2021 года каментар быў выдалены, але ў яго захаваўся ягоны скрыншот.

На судзе таксама выступіла пацярпелая Вольга Чамаданава. Яна распавяла, што ўспрыняла каментар як абразу. Таксама праз каментар яна адчула стрэс і маральныя пакуты, таму што каментары таксама чытаюць яе блізкія — у першую чаргу гэта датычыцца бацькоў і дачкі. Яна адзначыла, што тыя 5000 яна перадала людзям з інваліднасцю і што наогул усе кампенсацыі пералічваюцца на добрую справу.

Гэтым разам Чамаданава таксама заявіла пазоў на суму ў 3000 рублёў і пагадзілася на тое, каб яны былі выдадзеныя наяўнымі пад распіску. Пазоў быў задаволены ў поўным аб'ёме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера