Знайсці
18.10.2021 / 19:08РусŁacБел

Сёння яшчэ адна ініцыятыва прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем»

Сёння днём Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала інфармацыю, што сайт з картай дваровых чатаў дзе.чат прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». Гэта быў першы падобны выпадак.

Пад вечар на сайце ведамства з'явіўся дакумент «Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У ім ужо дзве арганізацыі: «Дзе.чат» і «Рабочы рух/Пашыраны круглы стол». 

Яшчэ ўчора прадстаўнік ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі ў эфіры СТБ заявіў, што найбліжэйшым часам у Беларусі некалькі тэлеграм-каналаў і чатаў, прызнаных экстрэмісцкімі, будуць прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а сёння ўжо дзве арганізацыі ў іх ліку. 

«Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фарміраваннем, — тлумачыў Арлоўскі. — Калі ў яго статус экстрэмісцкага фарміравання, то яго падпісанты сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. Што тычыцца падпіскі на каналы, якія прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль не караецца». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера