Знайсці
18.10.2021 / 18:49РусŁacБел

У Іспаніі прайшоў першы чэмпіянат свету па гульні з паветраным шарыкам: трэба як мага даўжэй утрымаць яго ў паветры

14 кастрычніка ў іспанскім горадзе Тарагона адбыўся першы чэмпіянат свету па гульні з паветраным шарыкам — Balloon World Cup. Пра гэта піша «Бі-бі-сі». Першым пераможцам спаборніцтваў стаў перуанец.

Фінальны матч паміж Перу і Германіяй:

Турнір праходзіў на корце памерам 8 на 8 метраў, а ў яго цэнтры паставілі аўтамабіль, канапы і іншыя прадметы, якія перашкаджалі гульцам. Адзінае правіла гульні — утрымаць шарык у паветры як мага даўжэй і не перашкаджаць свайму суперніку. Гулец атрымлівае пункт, калі іншы спартсмен не паспявае адбіць шарык і ён кранаецца падлогі.

У фінале перуанец Франчэска дэ ла Крус перамог немца Яна Спіса з лікам 6:2. 

Сам чэмпіянат свету па гульні ў паветраны шарык натхнёны не толькі дзіцячай гульнёй, але і віруснымі відэа з ціктоку братоў Антоніа і Дыега Арэдонда з Арэгона. Падчас каранціну іх ролікі сталі віруснымі ў сацсетках.

Чэмпіянат свету арганізаваў абаронца «Барселоны» Жэрар Піке і кіберспартыўны каментатар і блогер Ібай Льянас. Ціктокераў заўважыў Льянас і прапанаваў Піке арганізаваць і праінвеставаць турнір. У Balloon World Cup сустрэліся прадстаўнікі з 32 краін — у тым ліку і браты Арэдонда, яны выступалі за ЗША.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930