Знайсці
18.10.2021 / 15:00РусŁacБел

«Мы сустрэлі тут шмат смелых людзей»: пасол Францыі пакідае Беларусь

МЗС Беларусі пацвердзіла, што пасол Францыі Нікаля дэ Лякост не завяршыў працэдуру ўступлення на пасаду, Мінск паведаміў Парыжу аб заканчэнні тэрміну згоды на яго прызначэнне. Таксама пасол Беларусі ў Францыі адкліканы ў Мінск для кансультацый.

Фота з сайта Пасольства Францыі

Ад’езд пасла быў вынікам нежадання Парыжа ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

На сайце пасольства Францыі з'явілася пасланне Нікаля дэ Лякоста беларускаму народу.

«Дарагія сябры! Дазвольце мне сёння адправіць вам развітальнае пасланне. Нам з жонкай, на жаль, давядзецца пакінуць Беларусь. Як вы ведаеце, Францыя не прызнала вынікі выбараў 9 жніўня 2020 года, і я не ўручаў свае даверчыя граматы. 

Мы правялі тут цяжкія, але незабыўныя дні. У нас было шмат цікавых сустрэч і адкрыццяў. Мы сустрэлі шмат смелых і моцных духам людзей. Мы з жонкай адкрылі для сябе шчодрасць Беларусі і беларусаў. Вы назаўжды застаняцеся ў нашых думках. Ведайце, што мы застанёмся побач з вамі. Мы заклікаем вас ніколі не губляць надзею на лепшыя дні. Убачымся хутка!» — гаворыцца ў пасланні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930