Знайсці
18.10.2021 / 13:50РусŁacБел

Жыхарку Магілёва асудзілі на тры гады калоніі за паклёп на Лукашэнку

Ганна Ільіна была затрыманая 27 ліпеня. Першапачаткова ёй выставілі абвінавачанне па арт. 368 КК РБ (Абраза Лукашэнкі), але затым ёй змянілі артыкул на больш цяжкі.

Адзначаецца, што 11 жніўня невядомыя размясцілі відэаролік з удзелам Ільіной на яе старонцы ва «УКантакце». Там яна заявіла, што, «сумленна памыляючыся ў сваіх перакананнях, у сваім фэйсбуку, у пасце, абгаварыла ненаўмысна прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У Магілёўскім СІЗА №4, дзе Ільіна чакала суда, яе прызналі «схільнай да экстрэмізму», паведамляюць праваабаронцы.

Паводле абвінавачвання ў паклёпе ёй пагражала пазбаўленне волі да шасці гадоў.

Суд па крымінальнай справе пачаўся 13 кастрычніка. Суддзёй выступіла Наталля Панасенка. Вынік — тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці справы невядомыя: пасяджэнне без якіх-небудзь значных прычын праводзілася ў закрытым рэжыме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930