Знайсці
17.10.2021 / 18:49РусŁacБел

Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую змяшчаюць у ШІЗА. Новая крымінальная справа перададзеная ў СК

Вольгу Класкоўскую зноў змяшчалі ў штрафны ізалятар на 10 сутак, хоць яна цяпер знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў гомельскай жаночай калоніі. Прычына пакарання невядомая. Тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ, таму адтуль яна выйдзе толькі 13 лістапада, а не трэцяга, як планавалася. Пра гэта паведамляе маці Вольгі Людміла. Па яе словах, «у карцары быў холад, і ўсе хваробы Вольгі зноў абвастрыліся: пагаршаецца зрок, ацякаюць ногі, і болі ў пазванку», паведамляюць праваабаронцы.

Таксама стала вядома, што ўзбуджаную 26 красавіка крымінальную справу па арт. 369 КК за абразу міліцыянта з Брэста супраць палітзняволенай накіравалі для расследавання ва ўпраўленне Мінска.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера