Знайсці
17.10.2021 / 17:12РусŁacБел

Перспектыўная тэхналогія: гной на фермах будуць апрацоўваць плазменным зарадам

Нарвежская тэхналагічная кампанія N2 Applied пачала тэставаць на ферме ў брытанскім Бакінгемшыры тэхналогію для барацьбы з кліматычнымі зменамі: навукоўцы страляюць па каровіным гнаі плазменным зарадам, паведамляе BBC.

Перагрэты паток атамаў разбурае ў каровіным гнаі малекулы шкодных для навакольнага асяроддзя аміяку і метану. Аміяк пры апрацоўцы «штучнай маланкай» ператвараецца ў чысты азот — фермеры выкарыстоўваюць яго як угнаенне.

Выпрабаванні тэхналогіі ў Бакінгемшыры паказалі зніжэнне ўтрымання аміяку ў вадкім гнаі на 90%, а выкідаў метану — на 99%.

Распрацоўшчыкі адзначаюць, што тэхналогія можа дапамагчы вырашыць праблему змены клімату і змагацца з забруджваннем паветра ў сельскай мясцовасці і гарадскіх раёнах: пасля апрацоўкі гной пахне «марскім узбярэжжам». Калі тэхналогія стане даступнай, яе пачнуць прымяняць паўсюдна.

Каровы — рэкардсмены па выкідах метану, аднаго з асноўных парніковых газаў. Ён трапляе ў атмасферу праз адрыжку і гной, выпрацоўваючыся ў кішэчніку падчас пераварвання клятчаткі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера