Знайсці
17.10.2021 / 12:27РусŁacБел

Кіраўнік расійскага парламента прапанаваў увесці працэдуру адклікання Нобелеўскай прэміі міру

Спікер расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін прапанаваў увесці працэдуру адклікання Нобелеўскай прэміі міру.

«Калі кажуць аб Нобелеўскай прэміі ў галіне фундаментальных навук — пытанняў няма. Зразумела, за што іх уручаюць. <…> З прэміяй міру такой яснасці няма, як няма крытэрыяў ацэнкі», — заявіў ён.

Як адзначыў спікер Дзярждумы, у розныя гады Нобелеўскую прэмію міру атрымлівалі экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, палітык з М'янмы Аун Сан Су Чжы, былы прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі. Валодзін лічыць, што ўсе яны дапусцілі шэраг маштабных памылак, аж да развязвання войнаў, аднак ні ў адным з гэтых выпадкаў Нобелеўскі камітэт не адклікаў прэмію міру.

Паводле яго слоў, недапушчальна, калі людзі, датычныя да жудасных злачынстваў, да гэтага часу з'яўляюцца яе лаўрэатамі. А тыя, хто сапраўды заслугоўвае гэтай узнагароды, — не. «Чаму? Таму што там, дзе няма дакладных крытэрыяў, заўсёды будуць пытанні. Асабліва, калі гаворка ідзе аб рашэннях, якія носяць палітычны характар», — сказаў Валодзін.

У пачатку кастрычніка Нобелеўскую прэмію міру ўручылі галоўнаму рэдактару расійскай «Новой газеты» Дзмітрыю Муратаву за «намаганні па абароне свабоды выказвання меркаванняў, якая з'яўляецца перадумовай дэмакратыі і ўстанаўлення трывалага міру».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930